top of page
MY BUTTON
MY BUTTON

Хай жа ўсе, усе, хто можа, 
Возьмуць свой кіёк дарожны, 
У край айчынны час ісці нам
Вывучаць свой люд.

Ф.Багушэвіч

Аб музеі

У цудоўным,  светлым  краі,
Што  Смаргонню  называем
У любую пару года
Гасцей  радасна  вітаем.

Гэты край цудоўны, шчыры,
Жыве ў дружбе і ў міры,
На падзеі ён багаты,
Скарбаў гэткіх – поўны хаты.

.

Захавальнік тых падзей – 
Гімназічны наш музей.
Запрашаем шчыра, ветла
У пакоі нашы светлы.

Дзіўны дух пануе тут,
Славім мы свой родны кут.
Ёсць чым нам і ганарыцца.
Хочам з вамі падзяліцца.

Л.Э. Букліс, настаўнік гімназіі
 

"Няхай ніколі не парвецца стагоддзяў повязь..."

Цудоўная кніга з назвай “Музей”.
Гартаем старонкі, гартаем…
Становімся сведкамі розных падзей
І дзіўных людзей сустракаем…

Мілы  край  мой,  Смаргоншчына-маці!
Дзе  высокія  сосны  бароў,
Дзе  ляжаць  дываны-сенажаці
І  бясконцае  мора  палёў.


Дзе  харошыя,  слаўныя  людзі
Сустракаюць  з  усмешкай  цябе,
Ты  заходзь  і  гасцём  у  іх  будзеш,
Будуць  рады  заўсёды  табе.

Артур  Цяжкі
 

"Усё пакінуць след павінна..."

Усё пакінуць след павінна,
Бо, як пачаўся белы свет,
Прамень, пясчынка і расіна
Нязменна пакідаюць след.

I птушка песняю сваёю,
I кропля, што імкне да рэк...
А колькі, колькі за табою
Слядоў на свеце, чалавек!

Пятрусь Броўка

Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page