Смаргоншчына ў 40-80-я гг. XX ст.

Пасляваеннае жыццё паступова аднаўлялася. Горад адбудоўваўся, паляпшалася жыццё людзей, якія самааддана працавалі.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Мы сустракаліся з перадавікамі працы, народнымі ўмельцамі таго часу, запісалі іх успаміны, сабралі вельмі цікавыя фотаздымкі, рэчы, дакументы.




Вучнёўскі білет №34 Шэміса С.Р. (КП 1131).
Вучнёўскі білет выдадзены Шэмісу Станіславу Рафаілавічу 1 снежня 1948 года, вучню 10 класа сярэдняй школы горада Смаргоні Маладзечанскай вобласці.
Стандартны бланк Міністэрства асветы БССР памерам 6 см на 8,5 см; 3 лісты змацаваны скрэпкай з цвёрдай вокладкай зялёнага колеру, маецца фотаздымак, тэкст на рускай і беларускай мовах.
Перададзены 16.09.2006 Шэміс Ю.А., жонкай Шеміса С.Р..



Дакументы Міхалоўскага Пятра Фёдаравіча (КП 880).
Прадстаўлены:
1. Пасведчанне аб заканчэнні курсаў па падрыхтоўцы брыгадзіраў паляводчаскіх брыгад, 1952 год.
2. Пасведчанне аб выбранні дэпутатам Беніцкага сельскага Савета, 1957 год.
Перададзены 30.09.2003, Мускай Т.К., дырэктарам народнага музея гімназіі.



Працоўная кніжка Кізіка М.І. (КП 878).
Працоўная кніжка каваля Смаргонскага райпрамкамбіната Кізіка Мікалая Іванавіча; дата запаўнення 10 кастрычніка 1955 года.
Стандартны дакумент; 32 старонкі памерамі 10см на 14 см у цвёрдай вокладцы з тэкстам на рускай і беларускай мовах.
Перададзены 30.09.2003 Фурсам Уладзімірам, выпускніком СШ №4.





