У полымі Першай сусветнай
Першая сусветная вайна прыйшла на беларускую зямлю восенню 1915 года, і на доўгія 3 гады край быў падзелены франтавой мяжой. Тут адбывалася жорсткае супрацьстаянне паміж ваюючымі арміямі. Смаргонь была на Усходнім фронце адзіным горадам ад Балтыйскага да Чорнага мора, я кі ўвесь час вайны гераічна абараняла руская армія. Тады ж склалася пагаворка: «Кто под Сморгонью не бывал, тот войны не видал».







Чатырохгранны ігольчаты штык рускай 3-лінейнай (7,62-мм) вінтоўкі Мосіна абразца 1891 года (КП 34).
Штык служыў для паражэння праціўніка ў рукапашным баі, раны ад яго былі небяспечнымі і незагойнымі); ён мае чатырохграннае лязо з паглыбленнямі, трубку са ступеністым прарэзам і пружыннай зашчапкай для прымацавання штыка да ствала.
Штык знойдзены каля вёскі Хадакі Смаргонскага раёна, на месцы баёў часоў Першай сусветнай вайны.
Штык каразіраваны; адсутнічае пружынная зашчапкаа.
Перададзены 01.12.1996 Гваздовым Аляксандрам, вучнем гімназіі.


Каскі салдат нямецкай арміі (КП 244, КП 245).
Пяхотныя каскі - штальхельм - ( ням. Stahlhelm, стальны шлем) - для абароны галавы салдат нямецкай арміі пачалі масава выкарыстоўвацца з канца 1915 года, калі вайна набыла пазіцыйны (акопны) характар.
Знойдзены каля вёскі Святляны Смаргонскага раёна, дзе праходзіла лініяя фронту ў часы Першай сусветнай вайны.
Каскі пашкоджаны, маюцца ўмяціны і прабоіны; адсутнічаюць падшлемнік і падбародачны рамень.
Перададзены 20.04.1998 Мускай Т.К., настаўнікам гімназіі.



Фляга Расійскай Імператарскай арміі (КП 1183).
Цэльнаштампаваная ваданосная індывідуальная фляга з гумовым коркам; на гарлачку, з двух бакоў, маюцца клеймы.
Фляга ёмістасцю 0, 75 л каразіраваная, маюцца ўвагнутасці; на адным кляйме чытаецца: "... А.О. Варшава ", на другім - лічбы –“ ... 19".
Знойдзена ў вёсцы Міхневічы Смаргонскага раёна.
Перададзена 02.11.2007 Рогач Л.М., загадчыцай музея гімназіі.

Нямецкія шкляныя бутэлькі (КП 991, КП 1203).
Бутэлькі з цёмнага тоўстага шкла, з надпісам і фарфоравым коркам.
Знойдзены ў лесе каля вёскі Укропенка Смаргонскага раёна.
Перададзены 16.09.2004 і 16.04.2008 Міхалькевічам Яўгенам, вучнем гімназіі.


Ледаходы нямецкага салдата (КП 1340).
Ледаходы прымацоўваліся на зімовы абутак у час галалёду.
Знойдзены ў вёсцы Пераходы Смаргонскага раёна.
Перададзены 07.10.2015 Германам Ігарам, выпускніком гімназіі.




Нажніцы для пераразання калючага дроту (КП 1240 ).
Знойдзены ў вёсцы Кунава Смаргонскага раёна; моцна каразіраваны.
Даўжыня 36 см.
Перададзены 18.12.2009 Смяльцовым С.Б., жыхаром вёскі Міхневічы.
Калючым дротам была абазначана лінія фронту, якая амаль на тры гады падзяліла Смаргоншчыну; яна цягнулася па тэрыторыі баявых дзеянняў амаль 400 кіламетраў.
Калючы дрот знойдзены краязнаўцамі гімназіі ў час акцый, якія праводзіліся ў месцах ваенных дзеяннеў часоў Першай сусветнай вайны.




Пасведчанне аб пражыванні на акупіраванай тэрыторыі ( КП 1160).
Пасведчанне выдана Рогач Антаніне нямецкімі ўладамі 15.08.1917.
Пасведчанне складаецца з чатырох змацаваных паміж сабой лістоў памерамі 15 см на 9 см; тэкст на нямецкай мове чытаецца добра. Здымак і адна скрэпка адсутнічаюць.
Перададзена 28.01.2007 Гудцовай М.В., настаўніцай гімназіі.


Вялікая сапёрная лапата (КП 1337).
Вялікая сапёрная лапата выкарыстоўвалася салдатамі ў час ваенных дзеянняў для самаакапывання і іншых земляных работ.Мае стандартныя памеры - шырыня стальнога латка-20 см, вышыня-25 см, даўжыня да канца чаранка-110 см– таму можа выкарыстоўвацца як вымяральны інструмент.
Лапата заіржавелая, без чаранка, адсутнічаюць тры заклёпкі.
У пасляваенны час выкарыстоўвалася ў гаспадарцы Юшкевіч Ф.С. у вёсцы Карані Смаргонскага раёна.
Перададзена 02.06.2015 Захарчуком Кірылам, вучнем гімназіі, унукам Юшкевіч Ф.С.


Балон для захоўвання хімічнай зброі (КП 654).
Газавы балон са спецыяльнай “газавай арматурай” напаўняўся атручваючымі рэчывамі. Выкарыстоўваўся ў час ваенных дзеянняў на Смаргоншчыне і з нямецкага, і з рускага бакоў.
Знойдзены ў раёне вёскі Пераходы Смаргонскага раёна.
Перададзены 13.05.2002 Прыхачам У.У., дырэктарам гімназіі.


Фрагмент авіябомбы часоў Першай сусветнай вайны (КП 1062).
У ваенных дзеяннях на Заходнім фронце ў 1916 годзе прымалі ўдзел серыйныя шматматорныя бамбардзіроўшчыкі “Ілля Мурамец”. Паветраныя баі і бомбакіданні адбываліся і на Смаргроншчыне.
Фрагмент авіябомбы шырынёй 43 см, даўжынёй 150 см моцна каразіраваны; знойдзены ў раёне вёскі Суцькава.
Перадазены 11.10.2005 Лігута У.М., мясцовым краязнаўцам, палкоўнікам ў адстаўцы.


Нямецкі губны гармонік (КП 1405).
Губны гармонік складаецца з корпуса і металічных пласцін.
Корпус з адтулінамі збоку моцна пашкоджаны, каразіраваны,дрэва струхнела; на металічнай пласціне дрэнна чытаецца надпіс на нямецкай мове.
Памеры:даўжыня – 19 см, шырыня – 4 см, таўшчыня– 1,8 см.
Знойдзены ў Смаргоні.
Перададзены 02.06.2020 Прыхачам У.У., краязнаўцам, настаўнікам гімназіі.

