Смаргоншчына - арэна ваенных дзеянняў
Доўгія часы ў 17-18 стст. землі Смаргоншчыны з’яўляліся арэнай ваенных дзеянняў. У стане вайны былі вялікія дзяржавы таго часу: Руская дзяржава, Швецыя, Рэч Паспалітая. А ў самой Смаргоні пабывалі і рускі цар Аляксей Міхайлавіч, і польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі, і кароль Швецыі Карл XII.
Не абмінула Смаргоншчыну і паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, удзельнікам якога быў знакаміты кампазітар і дзяржаўны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі.
Альбом гістарычных відаў Польшчы. Гравюры з натуры Напалеона Орды. Гданьск,1991, 140 ст.
У альбоме прадстаўлены 58 гравюр відаў з натуры розных аб’ектаў Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Сувалкскай і Ковенскай губерній у ХІХ стагоддзі. Яны выкананы падарожнікам, пісьменнікам, журналістам, удзельнікам паўстанняў Напалеонам Орда.
Перададзены 27.04.2010 Хіневічам С.Б., сынам першага дырэктара СШ №4 Хіневіча Б.М. (з сямейнай бібліятэкі).
Серыя выданняў да 250-годдзя з дня нараджэння М.К.Агінскага “Постаці побач з М.К.Агінскім” (НДФ 944).
Навуковы супрацоўнік ДГКУ “Музей-сядзіба М.К.Агінскага” Кляшчонак Таццяна Іванаўна прадстаўляе ў серыі выданняў малавядомыя факты жыцця М.К.Агінскага , яго сям’і, паплечнікаў.
Перададзена 23.02.2017 аўтарам.
Зборнік “Матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі “Спадчына М.К.Агінскага ў культуры трох народаў”” Мн., 2016. - 158 с (НДФ 942).
23-24 верасня 2015 года ў Залессі адбылася Міжнародная канферэнцыя“Спадчына М.К.Агінскага ў культуры трох народаў”, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Літвы і Польшчы. У зборніку прадстаўлены даклады ўдзельнікаў канферэнцыі.
Перададзены 23.02.2017 навуковым супрацоўнікам ДГКУ “Музей-сядзіба М.К.Агінскага” Т.І. Кляшчонак .