Сваім талентам праславілі наш край

Экспазіцыя «Сваім талентам праславілі наш край» - гэта партрэтная галерэя нашых знакамітых землякоў: паэтаў і пісьменнікаў, музыкантаў і кампазітараў, мастакоў і скульптараў. Большасць экспанатаў – падарункі аўтараў і іх сем’яў.



Фота з архіва А.А.Дзяругі (КП 870).
Аляксандр Анісімавіч Дзяруга – арганізатар і кіраўнік Смаргонскага народнага цымбальнага аркестра (1948-1973 гг.).Заслужаны дзеяч культуры БССР (1960 год). Ганаровы грамадзянін г.Смаргоні.
Перададзены 27.09.2003 Рогач Т.Я., намеснікам дырэктара гімназіі.




Узнагароды А.А.Дзяругі (КП 867).
Узнагароды Аляксандра Анісімавіча Дзяругі:
- Пачотная грамата заслужанага дзеяча культуры БССР (1960 год).
- Гра мата Вярхоўнага Савета БССР (1959 год).
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1963 год).
Перададзены 27.09.2003 Рогач Т.Я., намеснікам дырэктара гімназіі.


Дыплом лаўрэата Дэкады мастацкай самадзейнасці школьнікаў (КП 868).
Дыпломам І ступені Міністэрства асветы БССР 1 жніўня 1967 года ўзнагароджаны аркестр цымбалістаў-школьнікаў Смаргоні (кіраўнік Дзяруга А.А.).
Перададзены Рогач Т.Я., намеснікам дырэктара гімназіі.


Членскі білет Саюза журналістаў СССР (КП 153).
Членскі білет № 11877, выданы Амроміну Рыгору Яфімавічу (мясцоваму карэспандэнту) у верасні 1958 года.
Стандартны бланк памерам 9 см на 6 см у скураной вокладцы бардовага колеру. Тэкст на рускай і беларускай мовах; маецца фотаздымак.
Перададзены 20.09.1997 Мускай Т.К., настаўніцай СШ №4.



