top of page
Search


Віншуем са Святам Вясны!
З цудоўным вясновым святам Міжнародным жаночным днём - гімназісты павіншавалі настаўнікаў-ветэранаў, адзінокіх грамадзян у час акцыі “Віншуем са Святам Вясны”. А ў музеі адбылася традыцыйная музейная сустрэча “Сустракаем вясну”.

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Знакамітыя твары нашых вуліц
У 2026 годзе спаўняецца 165 год Івану Францавічу Сініцкаму – беларускаму мемуарысту, падарожніку, грамадскаму дзеячу, імя якога носіць адна з вуліц Смаргоні і сквер, які існуе на месцы сада Сініцкага. Менавіта да юбілею знакамітага земляка ў музеі гімназіі праводзяцца экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны на тэму: “Знакамітыя твары нашых вуліц: І.Ф.Сініцкі”, “І.Ф.Сініцкі: рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч і літаратар”. Наведванне мерапрыемстваў дазваляе гімназістам глыбей пазнаёміцца

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Старонкі афганскай гісторыі…
“Доўг.Гонар.Доблесць: старонкі Афганскай гісторыі” – менавіта так называліся экскурсіі ў народным музеі гімназіі, якія былі прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На працягу ўсяго месяца на іх пабывалі вучні чатырнаццаці класаў усіх узростаў. У час гэтай экскурсіі гімназісты ўспомнілі воінаў-землякоў, якія ваявалі ў Афганістане, і больш падрабязна даведаліся аб жыцці і подзвігу Пятра Балыша, які загінуў у красавіку 1980 года. Традыцыйна да памятнай даты 15 лютаг

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Сустрэча выпускнікоў 1986 года ў музеі
7 лютага, у рамках традыцыйнага вечара сустрэчы выпускнікоў, народны музей гімназіі гасцінна расчыніў дзверы перад выпускнікамі 1986 года. Менавіта гэты выпуск разам са сваім любімым класным кіраўніком Таісіяй Канстанцінаўнай Мускай і ствараў наш музей. Гэтая сустрэча стала магчымасцю ўзгадаць незабыўныя школьныя гады. Выпускнікі змаглі зноў акунуцца ў атмасферу юнацтва, пазнаёміцца з выставай “Школьныя гады цудоўныя”, а таксама адчуць гонар за сваю гімназію і свой уклад, у

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Конкурс юных экскурсаводаў
07 лютага ў Смаргонскім раённымцэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Наш музей прадстаўляў экскурсавод, вучань 8”А” класа Пазлевіч Марк. У працэсе конкурса быў падрыхтованы і прадстаўлены відэаролік “ 3 прычыны наведаць наш музей”, а таксама падрыхтавана агляжная экскурсія “Голас з мінулага”. Экскурсію па музею Марк прадставіў у вобразе аднаго з герояў экспазіцыі народнага музея гімназіі -

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Жывуць, пакуль помнім…
31 кастрычніка ў нашым школьным музеі традыцыйна адбылася штогадовая акцыя “Запалім свечку памяці” і памятная музейная сустрэча “Жывуць, пакуль помнім…”. Педагогі, навучэнцы і выпускнікі прыйшлі, каб узгадаць тых, хто прысвяціў сваё жыццё справе выхавання маладога пакалення, але ўжо пакінуў наш свет. Ушанаваўшы светлую памяць калег, якія няма з намі, прысутныя падкрэслілі важнасць захавання традыцый пераемнасці і павагі да педагагічнай працы. Гэтыя мерапрыемствы сталі яркім п

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Памяці ахвяр Халакосту
Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста ў музеі гімназіі адкрылася выстава «Халакост: трагедыя і жудасны ўрок чалавецтву». На ёй прадстаўлены дакументы, успаміны відавочцаў, фатаграфіі, даследаванні гімназістаў аб гісторыі Смаргонскага гета, матэрыялы фонду і цэнтра «Халакост». 27 студзеня ў музеі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, якія раскрываюць падзеі Халакоста як злачынства супраць чалавецтва, якое прыняло гістарычныя маштабы. Навучэнцы 9В класа пабывалі на музей

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Сэлфі у музеі
21 студзеня гімназісты далучыліся да Міжнароднай акцыі «Сэлфі у музеі». Гэтымі днямі ў музеі праходзіць выстава «Ад патэфона да электрычнай гітары», і таму практычна ўсе ўдзельнікі акцыі аддавалі перавагу зрабіць фота з экспанатамі гэтай выставы.

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Ад патэфона да электрычнай гітары
У студзені 2026 года ў сценах народнага музея нашай гімназіі прайшла займальная выстава “Ад патэфона да электрычнай гітары”. Тут гімназісты атрымалі ўнікальную магчымасць пагрузіцца ў гісторыю развіцця музычнай апаратуры мінулага стагоддзя. Наведвальнікі выставы маглі ўбачыць розныя рарытэты: патэфон - сімвал пачатку XX стагоддзя, першыя электрафоны і радыёлы, якія сталі папулярнымі ў пасляваенныя гады, легендарныя катушкавыя і касетныя магнітафоны. Асаблівую ўвагу прыцягнулі

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Ад усёй душы
Штаб "Спадчына", які працуе ў цесным супрацоўніцтве з Саветам музея гімназіі і Саветам ветэранаў, уключыўся ў Рэспубліканскую акцыю "Ад усёй душы". Гімназісты павіншавалі педагогаў-ветэранаў з Навагоднімі і Каляднымі святамі, адправілі віншавальныя паштоўкі сем'ям ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Савету ветэранаў 3ГСМК, які вызваляў нашу Смаргонь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а І.А.Дурэйка і Т.Я.Рогач павіншавалі Заслужанага настаўніка Беларусі, выкладчыка хіміі нашай г

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Гімназіі - 46!
27 кастрычніка нашая гімназія адзначыла свой чарговы Дзень нараджэння. Традыцыйна народны музей актыўна ўдзельнічаў у святочных падзеях. Ужо ў пачатку месяца музей адкрыў выставу “Гімназічная мазаіка: асобы, падзеі, пакаленні”, прысвечаную значным персаналіям, ключавым падзеям і этапам развіцця навучальнай установы. Для навучэнцаў 5-11-х класаў правялі займальны квэст-падарожжа “Адкрываем падручнік часу: старонкі школьнага жыцця”. Рабяты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з э

Светлана Жук
5 days ago1 min read


Выстава навагодніх цацак у музеі гімназіі
3 снежня музей гімназіі адчыніў дзверы для займальнай выставы пад назвай «Чаращництва навагодняй цацкі». Гэтая святочная экспазіцыя знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй савецкіх упрыгожванняў другой паловы XX стагоддзя. Наведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад калекцыяй шкляных шароў, фігурак, яркіх ёлачных караляў са шклярусу і маляўнічых ёлачных набораў тых часоў. Адмысловая ўвага надаецца цацкам выкананым з простых, але арыгінальных матэрыялаў: упрыгожванні з ваты,

Светлана Жук
Dec 10, 20251 min read


Навука перамагаць
29 лістапада ў г. Гродна адбыўся заключны этап VI адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Наука побеждать”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Член клуба “Нашчадкі”, экскурсавод музея Лісоўскі Ян заваяваў Дыплом 1 ступені, прадставіўшы працу “Спаленыя вёскі Смаргоншчыны”. Віншуем Яна і яго кіраўніка Т. Я. Рогач.

Светлана Жук
Dec 10, 20251 min read


Міжнародны дзень памяці ахвяр Першай сусветнай вайны
Штогод 11 лістапада адзначаецца Дзень памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Па традыцыі, менавіта ў 11 гадзін раніцы, адзінаццатага дня адзінаццатага месяца жыхары многіх краін свету спыняюцца на хвіліну маўчання, запальваюць свечкі і лампадкі, выказваючы скруху і павагу да мільёнаў салдат і мірных жыхароў, якія пацярпелі ў адным з самых кровапралітных канфліктаў у гісторыі чалавецтва. Гэтая памятная дата штогод аб'ядноўвае тысячы людзей па ўсім свеце. Наша гімназія таксама ак

Светлана Жук
Dec 10, 20251 min read


Экскурсіі, прысвечаныя памяці герояў Першай сусветнай
На працягу лістапада месяца ў народным музеі гімназіі праходзілі тэматычныя экскурсіі пад назвай "Храм-помнік героям Першай сусветнай вайны". Цэнтральным аб'ектам экскурсій стаў аповяд аб значным гістарычным месцы - Свята-Пакроўскім храме вёскі Міхневічы, які ў гады Першай сусветнай вайны размяшчаўся недалёка ад лініі фронта. У часы Вялікай вайны тэрыторыя каля храма была месцам жалю і смутку: тут былі пахаваныя салдаты і афіцэры, якія загінулі ў баях і памерлі ў найбліжэйшым

Светлана Жук
Dec 10, 20251 min read


Жывуць, пакуль помнім…
31 кастрычніка ў нашым школьным музеі традыцыйна адбылася штогадовая акцыя “Запалім свечку памяці” і памятная музейная сустрэча “Жывуць, пакуль помнім…”. Педагогі, навучэнцы і выпускнікі прыйшлі, каб узгадаць тых, хто прысвяціў сваё жыццё справе выхавання маладога пакалення, але ўжо пакінуў наш свет. Ушанаваўшы светлую памяць калег, якія няма з намі, прысутныя падкрэслілі важнасць захавання традыцый пераемнасці і павагі да педагагічнай працы. Гэтыя мерапрыемствы сталі яркім

Светлана Жук
Dec 10, 20251 min read


Гімназіі - 46!
27 кастрычніка нашая гімназія адзначыла свой чарговы Дзень нараджэння. Традыцыйна народны музей актыўна ўдзельнічаў у святочных падзеях. Ужо ў пачатку месяца музей адкрыў выставу “Гімназічная мазаіка: асобы, падзеі, пакаленні”, прысвечаную значным персаналіям, ключавым падзеям і этапам развіцця навучальнай установы. Для навучэнцаў 5-11-х класаў правялі займальны квэст-падарожжа “Адкрываем падручнік часу: старонкі школьнага жыцця”. Рабяты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з эк

Светлана Жук
Dec 10, 20251 min read


Піянерыя розных гадоў…
10 верасня ў народным музеі нашай гімназіі адкрылася выстава “Піянерыя розных гадоў”, прысвечаная знамянальнай даце - 35-годдзю піянерскай арганізацыі Беларусі. На выставе можна пазнаёміцца з сімволікай і атрыбутыкай піянерскага руху розных эпох, даведацца пра гісторыю развіцця Усесаюзнай піянерскай арганізацыі. Шмат матэрыялаў расказваюць аб станаўленні і развіцці піянерскай дружыны імя А.С. Іванова (дружыны нашай гімназіі), пачынаючы з 1979 года, першага года яе заснаванн

Светлана Жук
Nov 2, 20251 min read


Урок Ведаў у музеі…
1 верасня музей гімназіі гасцінна расчыніў дзверы перад вучнямі 8Г і 9В класаў, якія правялі тут свой першы ўрок, Урок Ведаў “Эстафет а пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню.” Дзеці пагрузіліся ў атмасферу гісторыі роднага краю, даведаліся шмат новага і цікавага аб традыцыях і культурных каштоўнасцях свайго народа. Актыўны ўдзел гімназістаў зрабіла мерапрыемства яркім і запамінальным. Наведванне музея дазволіла хлопчыкам і дзяўчынкам адчуць сувязь часоў, усвядоміц

Светлана Жук
Nov 2, 20251 min read


VII абласны Злёт народных музеяў устаноў адукацыі
26 чэрвеня прайшоў абласны Злёт народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. У Злёце прымалі ўдзел і прадстаўнікі народнага музея гімназіі: Рогач Т.Я. - адказны за работу музея і Мышук Ліза - член Савета музея гімназіі, старшыня клуба “Нашчадкі”. Сваім вопытам музейнай работы падзяліліся прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Бераставіцкага раёна. Для юных экскурсаводаў былі арганізаваны аглядныя экскурсіі і майстар-класы ў музеях, якія наведвалі ўдзельнікі Злёта.

Светлана Жук
Nov 2, 20251 min read
bottom of page

