top of page
Рисунок2
Рисунок1

Ідэя стварэння музея ў гімназіі ажыццявілася 8 мая 1988 года (загад №53 дырэктара “Аб адкрыцці школьнага музея”). Вытокам была плённая праца клуба следапытаў “Нашчадкі славы бацькоў” пад кіраўніцтвам настаўніцы рускай мовы і літаратуры Таісіі Канстанцінаўны Мускай, падтрымка дырэктара гімназіі (у той час СШ №4) Барыса Міхайлавіча Хіневіча, настаўнікаў, бацькоў.

Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы. Займаемая плошча (кв.м.): экспазіцыі - 68, фондасховішча - 17,3.

Колькасць экспанатаў: усяго - 6 879, у т.л. асноўнага фонду - 3676,  дапаможнага фонду - 3203.

Экспазіцыя размяшчаецца ў двух пакоях: у галоўным можна пазнаёміцца з гісторыяй Смаргоншчыны з даўніх часоў да сённяшніх дзён, у другім размешчаны этнаграфічныя матэрыялы.

Дата прысваення статусу "Народны музей”

18 ліпеня 1997 года.

Дата пацвярджэння статусу:

22 лістапада 2007 года,

25 чэрвеня 2013 года,

13 лютага 2019 года.

Нязменным кіраўніком музея да 2003 года была Муская Т.К. Вялікую дапамогу ў зборы матэрыялу і афармленні музея аказвалі настаўнікі матэматыкі Гарайнавы Наталля Аляксандраўна і Аляксандр Андрэевіч, загадчык раённай дзіцячай бібліятэкі Бумай Аляксей Міхайлавіч.

Рисунок9
Рисунок3 музей да рэстаўрацыі

З 2003 года  загадчыкам музея працуе Рогач Ларыса Мікалаеўна, з 2013 года – Рогач Ларыса Мікалаеўна і Красоўская Ядвіга Баляславаўна. З 2019 года загадчыкамі музея працуюць Красоўская Ядвіга Баляславаўна і Рогач Таццяна Яўгеньеўна.

Каб дом пабудаваць, патрэбна сіл нямала.

Распрацаваць спачатку план:

Што, дзе і як паставіць,

Сабраць людзей, хто дапаможа...

А грошай, грошай колькі трэба!

Хоць мы не будавалі дом,

Але патрацілі сіл многа,

Стараліся, як хто мог,

(Агульную закончыць справу).

I сёння час настаў,

Каб мы адкрылі дзверы

I запрасілі ўсіх

Да нас у наш музей!

6 лістапада 2014 года – да 35-годдзя школы – музей быў адкрыты пасля рэстаўрацыі.

Чырвоную стужку перарэзалі дырэктар гімназіі Ірына Анатольеўна Дурэйка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валерый Уладзіміравіч Бацько і галоўны спецыяліст аддзела Элеанора Мар'янаўна Язерская.

Рисунок5
Рисунок4
Рисунок10
Рисунок12
Рисунок11
Рисунок7
Рисунок8

Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page