Смаргонь і яе ўладары
Першае ўпамінанне аб Смаргоні адносіцца да 1503 года. З 1628 года мястэчка ўваходзіла ў склад радзівілаўскіх уладанняў. З імем Радзівілаў звязана заснаванне тут школы дрэсіроўкі мядзведзяў, якая ўвайшла ў гісторыю як Мядзведжая акадэмія.
Зборнік “Інвентары магнацкіх уладанняў Беларусі XVII - XVIII ст.ст. Уладанне Смаргонь”. Мн., “Навука і тэхніка”,1977, 256 с. (КП 7).
У зборнік уключаны 9 інвентароў, якія прадстаўляюць апісанні панскага двара і фальваркаў з маёмасцю; спіскі жыхароў вёсак і мястэчак, якія ўваходзілі ў феадальныя уладанне, з указаннем іх зямельных надзелаў, складу сям’і, а таксама пералік феадальных павіннасцей асобных груп насельніцтва.
Перададзены 26.11.1996 Мускай Т.К., настаўніцай СШ №4.
Разьба па дрэву “Павадыр з мядзведзем” ( КП 216, КП 217).
Работа народнага майстра Сулій Сяргея Уладзіміравіча.
Вышыня скульптур - 53 см.
Перададзена 25.03.1998 Салагуб М.А., настаўніцай пачатковых класаў СШ №4.