top of page
І закрынічыла тут жыццё
Эскиз 15-1
Эскиз 15-2
Эскиз 15-3
Эскиз 15-4
Эскиз 15-5
Эскиз 15-6
Эскиз 15-7
Эскиз 15-8

Святкуе сёння кожны клас,

Увесь школьны люд вясёлы.

I ўсклікае кожны з нас:

 “3 днём нараджэння, школа!”

Тут можна веды набываць,

Сталеем, разумнеем

 I “дзякуй” хочацца сказаць,

За ўсё, што мы ўмеем!

Табе, настаўнік наш, паклон!

Мы кажам шчыра, гучна:

“На многа год, на безліч дзён –

Здароўя, добрых вучняў!”

А школе слова мы даём,

Што ні ў якім разе

Мы імя добрае тваё

У жыцці не абразім.

Гэты верш напісала былая настаўніца гімназіі, ветэран педагагічнай працы, першы рэдактар газеты “Гімназіст” Ірына Ніканораўна Гаева да юбілею гімназіі.

А нарадзілася наша гімназія двойчы. Загад аб яе адкрыцці быў выдадзены 1 жніўня 1979 года, а ў будынак увайшлі  27 кастрычніка. У той суботні ранак начальнік будаўніцтва Яўген Цімафееў уручыў дырэктару Барысу Міхайлавічу Хіневічу сімвалічны ключ ад школы. Дзякуючы энергіі і мэтанакіраванасці Б.М. Хіневіча, які ўзначальваў нашу, тады сярэднюю школу №4, 17 гадоў, калектыву педагогаў, з’яднаных адной ідэяй, школа паступова ператварылася ва ўстанову новага тыпу  -  гімназію, першую на Смаргоншчыне.

Усяго скончылі вучобу ў гімназіі 2757 вучняў. З іх з залатым медалём – 315, з сярэбраным – 216.

SDC13797
SDC13796
SDC13799

Атрыбуты святочнай лінейкі “Адкрыццё  школы” (КП 193, КП 194, КП 196, КП 197, КП 199).
27 кастрычніка 1979 года  адбылося ўрачыстае адкрыццё будынка новай сярэдняй школы №4.
Атрыбуты  свята захоўваюцца ў экспазіцыі “… І закрынічыла тут жыццё”:
-    Школьны  званок (КП 193).
-    Сімвалічны ключ, які ўручылі будаўнікі дырэктару школы (КП 194).
-    Чырвоная стужка (КП 196).
-    Нажніцы (КП 197).
-    Чырвоная падушка (КП 199).
Перададзены 05.03.1998  В.І.Хіневіч, жонкай першага дырэктара школы Б.М.Хіневіча. 

Фота першага выпуску Смаргонскай сярэдняй школы №4 - 1979/1980 навучальны год, 10 клас, класны кіраўнік Букаева Марыя Вікенцьеўна (КП 670).
Перададзена 20.03.2003  М.В.Букаевай, настаўніцай гімназіі. 

Асабістыя рэчы першага дырэктара сярэдняй школы №4 Хіневіча Барыса Міхайлавіча (КП 363, КП 454, КП 521):
-    Тканы пояс з арнаментам (КП 363).
-    Чарнільніца і ручка з пяром (КП 454).
-     Тканы гальштук з арнаментам  (КП 521). 

Перададзены 24.11.1998, 05.09.1999,15.02.2001 В.І.Хіневіч, жонкай Б.М.Хіневіча.

Пасведчанне аб узнагароджанні нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы” Букаева Анатолія Аляксеевіча (КП 205).
Пасведчанне № 121-к аб узнагароджанні нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы” выдана  Міністэрствам асветы Беларускай ССР Букаеву А.А. 8 чэрвеня 1987 года.
Стандартны бланк  карычневага колеру памерам 6 см на 8,5 см; тэкст на беларускай мове.
Перададзены 15.03.1998, М.В.Букаевай, жонкай А.А.Букаева.

Значок ЦК ВЛКСМ “За выдатную вучобу” з пасведчаннем (КП 1164).
Значком ЦК ВЛКСМ “За выдатную вучобу” узнагароджана вучаніца Грышкевіч Ганна (1979 год).
Перададзены 14.04.2007  Г.А.Пітоленка (Г.Грышкевіч), настаўніцай гімназіі. 

Костачкавыя лічыльнікі ( КП 1117, КП 1406).
Костачкавыя лічыльнікі – лічыльная дошка з костачкамі- выкарыстоўваліся для арыфметычных падлікаў у бухгалтэрыі, а таксама ў вучэбным працэсе.
Рама і костачкі драўляныя, спіцы металічныя.
Лічыльнік памерам 25 см на 40 см  налічвае 11  спіц з костачкамі.
Лічыльнік памерам  16,5 см на 24 см   налічвае  9 спіц з костачкамі.
Перададзены: 08.04.2006  Г.І. Крымскай ветэранам працы гімназіі;
18.08.2020 Палінай  Манчак, вучаніцай гімназіі.

Інфармацыйны бюлетэнь “Гімназіст”, выпуск першы (КП 873).
Першы выпуск бюлетэня адбыўся ў лістападзе 1998 года. У ім падводзіліся вынікі конкурсу на лепшую назву гімназічнай газеты, прапаноўваліся рубрыкі новага выдання, а таксама прадстаўлялася яго рэдкалегія.

Газета “ГІМНАЗІСТ”, №1 (КП 873).
Газета з’яўлялася выданнем Асацыяцыі “Адзінства” школы-гімназіі №4 г.Смаргоні. Першы  нумар выдадзены ў снежні 1998 года.
Перададзены 28.09.2003 кіраўніком  народнага музея гімназіі Мускай Т.К.

Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page