top of page
Афганістан баліць у маёй душы

Стенд 13
І яшчэ пра адну вайну мы расказваем у нашым музеі. Яна ў памяці нашых сучаснікаў, бацькі нашых вучняў былі яе ўдзельнікамі. Гэта – Афганская вайна, яна мае Дзень памяці – 15 лютага. У гэты дзень кожны год мы аддаём даніну памяці мужнасці ўдзельнікаў тых падзей.


1/1
Камсамольскі білет (КП 1201).
Камсамольскі білет № 93517421 Рогача Аляксандра, воіна-інтэрнацыяналіста.
Перададзены 06.02.2008 РогачІрынай, сястрой А.Рогача.


1/1
Медаль Рэспублікі Афганістан «Воину-интернационалисту от благодарного афганского народа» з пасведчаннем (КП 1317, КП 1318).
Медалём узнагароджаны Корсак Пётр Эдуардавіч 17 ліпеня 1989 года ў адпав еднасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Афганістан.
Перададзены 16.12.2014 П.Э.Корсакам.





