Смаргонь у пачатку XX ст.

У 1904 годзе мястэчка Смаргонь атрымала статус горада. Яна была буйнейшым прамысловым цэнтрам на захадзе Расійскай імперыі, тут пераважалі прадпрыемствы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны.












Пашпартная кніжка №383. Выдана Паповай Марыі Дзянісаўне 2 сакавіка 1900 года; настаўніцы Жмерынскага двухкласнага жалезнадарожнага вучылішча (КП 28).
Кніжка складаецца з 20 старонак і скураной вокладкі, якія змацаваны паміж сабой металічнымі скобамі.
Памеры кніжкі:16 см на 10,5 см.
Запісы чытаюцца.
Даслана 01.12.1996 сям’ёй М.Д.Паповай.

Пасведчанне № 5087, выданае Паповай Марыі Данілаўне 06 лютага 1913 года (КП 31).
Пасведчанне пацвярджае, што Папова М.Д. служыць на Паўднёва-Заходняй чыгунцы з 01 студзеня 1897 года.
Стандартны бланк, які складаецца з двух лістоў памерам 22 см на 17,5 см.
Даслана 01.12.1996 сям’ёй М.Д.Паповай.

Шыльда “Переъездный сторожъ. Л.Р.ЖД. 71” (КП 73).
Металічная шыльда з указаным надпісам знаходзілася на доме па вуліцы Мядзвецкай, дзе пражываў вартаўнік Лібава-Роменскай чыгункі.
Дыяметр шыльды 9,5 см.
Перададзена 05.01.1997 Бумаём А.М., мясцовым краязнаўцам.




Пломбы чыгуначныя (КП 1169).
Свінцовыя пломбы прымяняліся на чыгунцы для апячатвання грузаў.
На пломбе дыяметрам 2.5 см чытаецца надпіс: “ ст. Глобино”; на пломбе дыяметрам 2 см - “ ст.Крево”.
Перададзены 22.05.2007 Мускай Вольгай, вучаніцай гімназіі.


Медальён (КП 1017).
Яўрэйскі медальён дыяметрам 2,8 см з выявай сінагогі - на адным баку, і з выявай Маісея - на другім. З двух бакоў маюцца надпісы яўрэйскім шрыфтам.
Падараваны 24.12.2004 Бурко Іванам Кірылавічам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Шкалік (КП 10).
Шкалік– мерка алкаголя (1/200 вядра).
Металічны посуд у выглядзе маленькага кубка з ручкай, вышынёй 5 см; дыяметр дна – 5 см, дыяметр гарлавіны – 3,8 см.
На кубку чытаюцца надпісы: “1/200 ведро; ХАИМЪ ЛАВНИКЪ; ВИЛЬНА; 1894”.
Перададзены 26.11.1996 сям’ёй Палазоўскіх, вучняў СШ №4.



Ручны млынок (КП 1063).
Драўляны ручны млынок для размолвання зерня кофе,перца…
Належыў сям’і Зейналавых у пачатку ХХ ст.
Перададзены 15.10.05 Зейналавай Гульшан, вучаніцай гімназіі.

Соўсніца (КП 1103).
Фаянсавы посуд з кляймом, якое сведчыць, што ён выраблены на заводзе М.С.Кузняцова (пачатак ХХ ст.).
Перададзена 14.02.2001 Гваздовым Аляксандрам, выпускніком гімназіі.




