Смаргоншчына ў 20-40-я гады XX ст.
Нядоўгім быў мірны час для жыхароў Смаргоншчыны. Ён быў вельмі складаным: гістарычны каляндар экспазіцыі паказвае гэта. Многія дакументы на польскай мове, таму што землі да 1939 года былі ў складзе Польскай дзяржавы. Ёсць і дакументы асуджаных «ворагаў народа» ў перыяд сталінскіх рэпрэсій, цяпер апраўданых.







Школьнае пасведчанне №22 Шэміса Станіслава (КП 1131).
Пасведчанне на стандартным гербавым бланку памерам 20,5 см на 29 см аб заканчэнні Шэмісам Станіславам другога класа Свірскай агульнай школы; выдана 20 чэрвеня 1936 года.
Тэкст на польскай мове чытаецца добра.
Перададзена 16.09.2006 Шэміс Ю.А., ветэранам педагагічнай працы.

Пасведчанне Путырскага Антонія аб заканчэнні Курса Гандлёвай школы ў Смаргоні (КП 62).
Пасведчанне на стандартным бланку памерам 22 см на 28,5 см з вадзяным знакам выдана 15 чэрвеня 1931 года; тэкст на польскай мове чытаецца.
Перададзена 30.12.1996 Мускай Т.К., настаўніцай СШ №4.


