Смаргонскія землі ў складзе Расійскай імперыі
Наш горад Смаргонь вядомы і ў далекай Францыі, дзе называюць яго горадам ганьбы і няслаўя імператара Напалеона. Іменна ў Смаргоні ў снежні 1812 года ён пакінуў сваю армію, уцякаючы ад рускай арміі пад камандаваннем Міхаіла Іларыёнавіча Кутузава.
Большасць насельніцтва Смаргоншчыны займалася земляробствам. Становішча сялян было цяжкім: яны выконвалі розныя павіннасці, плацілі падаткі. Гэта выклікала незадавальненне, якое часта вылівалася ў сялянскія хваляванні. Актыўнымі ўдзельнікамі сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага былі Юльян Бакшанскі, Францішак Багушэвіч.
Мацей Бурачок (Багушэвіч Францішак Казіміравіч). “Дудка беларуская”. Мн.,- “Мастацкая літаратура” , 1990, 76 с. (КП 1011).
Факсімільнае выданне. Падрыхтавана па экзэмпляру, які выдадзены ў Кракаве ў 1891 годзе лацінскім шрыфтам. Захоўваецца ў аддзеле рэдкай навуковай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі г.Вільнюса (Літва).
Падаравана 12.03.2005 Жамойціным Алесем, дырэктарам музея-сядзібы Ф.Багушэвіча “Кушляны”.
Кніга “Тлумачэнне ўсіх замежных слоў (больш 50 000 слоў), якія ўвайшлі ў карыстанне ў рускую мову, з тлумачэннем іх каранёў”.
Складальнік Міхельсон па слоўніках Гейзэ, Рэйфа і іншых. Выданне сёмае, дабаўленае 2-ім томам. Масква, тыпаграфія Э.Лісснэр і Ю.Роман, на Арбаце, у доме спадарыні Карынскай. 1877, 778 ст.
Кніга ў цвёрдай вокладцы чорнага колеру, вокладка пашкоджана; пераплёт карычневы з надпісам назвы кнігі ціснёнымі залатымі літарамі.
Адсутнічаюць старонкі з 121 па 130 ў другім томе. Папера пажаўцела ў некаторых месцах.
Перададзена 27.04.2010 Хіневічам С.Б., сынам першага дырэктара СШ №4 Хіневіча Б.М. ( з сямейнай бібліятэкі).
Кніга “Обыск брачный.1869-1881гг.” Свята-Троіцкай царквы сяла Даўгінава Віленскай губерніі Вілейскага ўезда (КП 18).
Кніга выдана Літоўскай Духоўнай кансісторыяй горада Вільна 9 жніўня 1869 года Свята-Троіцкай царкве сяла Даўгінава Віленскай губерніі Вілейскага ўезда.
У кнізе змешчаны запісы аб заключэнні шлюба жыхарамі прыхода Свята-Троіцкай царквы і інфармацыя аб іх. Першы запіс зроблены 5 кастрычніка 1869 года, апошні – 24 мая 1881 года.
У кнізе пранумеравана, прашнуравана і апечатана 200 лістоў. Запісы чытаюцца.
Памеры кнігі: 35,5 см на 23 см. Пераплёт пашкоджаны.
Перададзена 28.11.1996 Варановічам Паўлам, выпускніком СШ №4, святаром Астравецкага прыхода.
Вагі (бязмен) (КП 342).
Прылада прызначаецца для ўзважвання розных рэчаў.
Бязмен жалезны. Агульная даўжыня 57 см.
Перададзены 04.11.1998 Бумаём А.М., мясцовым краязнаўцам.
Ядро жалезнае (КП 17).
Ядро знойдзена ў час палявых работ у Смаргонскім раёне.
Дыяметр 8 см.
Перададзена 28.11.1996 Анастасіяй Радзько, вучаніцай 3 класа.
Лапці (КП 374).
Лапці – сялянскі абутак, плецены з лыка дрэў розных парод.
У музеі прадстаўлены пара лапцей і адзіночны экзэмпляр, усе касога пляцення.
Даўжыня кожнага лапця 30 см.
Перададзены 17.12.1998 Раманенка Аляксандрам, вучнем 8 класа.