Піянерыя розных гадоў…
- Светлана Жук

- 3 hours ago
- 1 min read
10 верасня ў народным музеі нашай гімназіі адкрылася выстава “Піянерыя розных гадоў”, прысвечаная знамянальнай даце - 35-годдзю піянерскай арганізацыі Беларусі.
На выставе можна пазнаёміцца з сімволікай і атрыбутыкай піянерскага руху розных эпох, даведацца пра гісторыю развіцця Усесаюзнай піянерскай арганізацыі. Шмат матэрыялаў расказваюць аб станаўленні і развіцці піянерскай дружыны імя А.С. Іванова (дружыны нашай гімназіі), пачынаючы з 1979 года, першага года яе заснавання. Ну і, вядома ж, аб гісторыі стварэння і станаўленні ГА "БРПА".
Мы рады прадставіць унікальную выставу, якая дазваляе ўзгадаць яркія моманты мінулага і акунуцца ў атмасферу дзяцінства нашых бацькоў і старэйшых пакаленняў.



















Comments