top of page

Гімназіі - 46!

  • Writer: Светлана Жук
    Светлана Жук
  • 3 hours ago
  • 1 min read

27 кастрычніка нашая гімназія адзначыла свой чарговы Дзень нараджэння. Традыцыйна народны музей актыўна ўдзельнічаў у святочных падзеях.

Ужо ў пачатку месяца музей адкрыў выставу “Гімназічная мазаіка: асобы, падзеі, пакаленні”, прысвечаную значным персаналіям, ключавым падзеям і этапам развіцця навучальнай установы.

Для навучэнцаў 5-11-х класаў правялі займальны квэст-падарожжа “Адкрываем падручнік часу: старонкі школьнага жыцця”. Рабяты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі, унікальнымі архіўнымі матэрыяламі, выставачнымі экспанатамі і газетамі мінулых гадоў, адказваючы на цікавыя заданні квэста.

Асаблівая ўвага была нададзена вучням пачатковых класаў. Для іх былі арганізаваны тэматычныя экскурсіі пад назвай “I закрынічыла тут жыццё…”, якія расказваюць пра гісторыю роднай навучальнай установы.

Мерапрыемствы дапамаглі стварыць атмасферу свята і далі навучэнцам шанс адчуць сябе часткай вялікай і слаўнай гісторыі сваёй любімай гімназіі!

 
 
 

Comments


Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page