top of page
Search


Піянерыя розных гадоў…
10 верасня ў народным музеі нашай гімназіі адкрылася выстава “Піянерыя розных гадоў”, прысвечаная знамянальнай даце - 35-годдзю піянерскай арганізацыі Беларусі. На выставе можна пазнаёміцца з сімволікай і атрыбутыкай піянерскага руху розных эпох, даведацца пра гісторыю развіцця Усесаюзнай піянерскай арганізацыі. Шмат матэрыялаў расказваюць аб станаўленні і развіцці піянерскай дружыны імя А.С. Іванова (дружыны нашай гімназіі), пачынаючы з 1979 года, першага года яе заснаванн

Светлана Жук
Nov 21 min read


Урок Ведаў у музеі…
1 верасня музей гімназіі гасцінна расчыніў дзверы перад вучнямі 8Г і 9В класаў, якія правялі тут свой першы ўрок, Урок Ведаў “Эстафет а пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню.” Дзеці пагрузіліся ў атмасферу гісторыі роднага краю, даведаліся шмат новага і цікавага аб традыцыях і культурных каштоўнасцях свайго народа. Актыўны ўдзел гімназістаў зрабіла мерапрыемства яркім і запамінальным. Наведванне музея дазволіла хлопчыкам і дзяўчынкам адчуць сувязь часоў, усвядоміц

Светлана Жук
Nov 21 min read


VII абласны Злёт народных музеяў устаноў адукацыі
26 чэрвеня прайшоў абласны Злёт народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. У Злёце прымалі ўдзел і прадстаўнікі народнага музея гімназіі: Рогач Т.Я. - адказны за работу музея і Мышук Ліза - член Савета музея гімназіі, старшыня клуба “Нашчадкі”. Сваім вопытам музейнай работы падзяліліся прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Бераставіцкага раёна. Для юных экскурсаводаў былі арганізаваны аглядныя экскурсіі і майстар-класы ў музеях, якія наведвалі ўдзельнікі Злёта.

Светлана Жук
Nov 21 min read


80-годдзю Перамогі прысвячаецца…
9 мая наша краіна адзначыла 80-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да гэтага свята Саветам музея гімназіі былі аформлены выставы і праведзены экскурсіі: “Ганарымся Перамогай”, “Салдацкія дакументы і лісты з фронту”,, “Яны прайшлі дарогамі вайны”,; экскурсія “Музей у чамадане. Жывая памяць аб вайне”,. На выставах і экскурсіях пабывалі не толькі вучні гімназіі, але былі наведвальнікі і з іншых школ і дзіцячых садкоў горада і раёна.

Светлана Жук
Nov 21 min read


Экспазіцыя “Генацыд беларускага народа”
8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у ДУА “Гімназія г. Смаргоні” адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Раней кіраўніцтвам гімназіі і Саветам музея было прынята рашэнне аб стварэнні адкрытай экспазіцыі. Яна была зроблена творчай групай, якая складалася з настаўнікаў гісторыі, настаўнікаў рускай і беларускай моў, а таксама адказнага за работу музея Рогач Таццяны Яўгеньеўны і прадстаўніка кіраўніцтва Дурэйкі І

Светлана Жук
Nov 21 min read


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Перамогі
6 мая ў сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачала сваю работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)”. Мерапрыемства сабрала вучоных-гісторыкаў з Беларусі і розных рэгіёнаў Расіі. Геаграфія ўдзельнікаў пашырылася дзякуючы прадстаўнікам краін СНД - Казахстану, Узбекістану і Кыргызстану. Ва ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі прымалі ўдзел і прадстаўнікі гімназіі

Светлана Жук
Nov 21 min read


XVIІІ раённы конкурс навуковых работ вучняў
15 мая прайшоў XVIІІ раённы конкурс (канферэнцыя) навуковых работ вучняў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў. Вучань 9 “В” класа, прадстаўнік клуба “Нашчадкі” Лісоўскі Ян (куратар Рогач Т.Я.), прадставіў навукова-даследчую работу “Дзейнасць партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння “Баявы”: уклад у перамогу над фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны”. У рамах секцыі “Гісторыя, краязнаўства, грамадазнаўства” работа была ўдастоена Дыплома ІІ ступені.

Светлана Жук
Nov 21 min read


XXVI навукова-практычная канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў
25 красавіка ў гімназіі прайшла чарговая, XXVI навукова-практычная канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў. Прадстаўнік музея, член клуба “Нашчадкі” Лісоўскі Ян на пленарным пасяджэнні прадставіў сваю работу “Спаленыя вёскі Смаргоншчыны”, якая была ўдастоена Дыплома II ступені на XVIII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. у гісторыі нашага народа”. Пасля пленарнага пасяджэння праца працягвалася па секцыях. Лісоўскі Ян у

Светлана Жук
Nov 21 min read


Навучэнец гімназіі стаў удзельнікам прэстыжнай Міжнароднай канферэнцыі
17 красавіка 2025 года вучань 9 класа гімназіі, удзельнік краязнаўчага клуба "Нашчадкі" Ян Лісоўскі прыняў актыўны ўдзел у XVIII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг." у гісторыі нашага народа». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аўтарытэтныя ўстановы Рэспублікі Беларусь: дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Та

Светлана Жук
Nov 21 min read
bottom of page

