top of page
Search


Віншуем са Святам Вясны!
З цудоўным вясновым святам Міжнародным жаночным днём - гімназісты павіншавалі настаўнікаў-ветэранаў, адзінокіх грамадзян у час акцыі “Віншуем са Святам Вясны”. А ў музеі адбылася традыцыйная музейная сустрэча “Сустракаем вясну”.

Светлана Жук
9 hours ago1 min read


Знакамітыя твары нашых вуліц
У 2026 годзе спаўняецца 165 год Івану Францавічу Сініцкаму – беларускаму мемуарысту, падарожніку, грамадскаму дзеячу, імя якога носіць адна з вуліц Смаргоні і сквер, які існуе на месцы сада Сініцкага. Менавіта да юбілею знакамітага земляка ў музеі гімназіі праводзяцца экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны на тэму: “Знакамітыя твары нашых вуліц: І.Ф.Сініцкі”, “І.Ф.Сініцкі: рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч і літаратар”. Наведванне мерапрыемстваў дазваляе гімназістам глыбей пазнаёміцца

Светлана Жук
9 hours ago1 min read


Старонкі афганскай гісторыі…
“Доўг.Гонар.Доблесць: старонкі Афганскай гісторыі” – менавіта так называліся экскурсіі ў народным музеі гімназіі, якія былі прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На працягу ўсяго месяца на іх пабывалі вучні чатырнаццаці класаў усіх узростаў. У час гэтай экскурсіі гімназісты ўспомнілі воінаў-землякоў, якія ваявалі ў Афганістане, і больш падрабязна даведаліся аб жыцці і подзвігу Пятра Балыша, які загінуў у красавіку 1980 года. Традыцыйна да памятнай даты 15 лютаг

Светлана Жук
10 hours ago1 min read


Сустрэча выпускнікоў 1986 года ў музеі
7 лютага, у рамках традыцыйнага вечара сустрэчы выпускнікоў, народны музей гімназіі гасцінна расчыніў дзверы перад выпускнікамі 1986 года. Менавіта гэты выпуск разам са сваім любімым класным кіраўніком Таісіяй Канстанцінаўнай Мускай і ствараў наш музей. Гэтая сустрэча стала магчымасцю ўзгадаць незабыўныя школьныя гады. Выпускнікі змаглі зноў акунуцца ў атмасферу юнацтва, пазнаёміцца з выставай “Школьныя гады цудоўныя”, а таксама адчуць гонар за сваю гімназію і свой уклад, у

Светлана Жук
10 hours ago1 min read


Конкурс юных экскурсаводаў
07 лютага ў Смаргонскім раённымцэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Наш музей прадстаўляў экскурсавод, вучань 8”А” класа Пазлевіч Марк. У працэсе конкурса быў падрыхтованы і прадстаўлены відэаролік “ 3 прычыны наведаць наш музей”, а таксама падрыхтавана агляжная экскурсія “Голас з мінулага”. Экскурсію па музею Марк прадставіў у вобразе аднаго з герояў экспазіцыі народнага музея гімназіі -

Светлана Жук
10 hours ago1 min read


Жывуць, пакуль помнім…
31 кастрычніка ў нашым школьным музеі традыцыйна адбылася штогадовая акцыя “Запалім свечку памяці” і памятная музейная сустрэча “Жывуць, пакуль помнім…”. Педагогі, навучэнцы і выпускнікі прыйшлі, каб узгадаць тых, хто прысвяціў сваё жыццё справе выхавання маладога пакалення, але ўжо пакінуў наш свет. Ушанаваўшы светлую памяць калег, якія няма з намі, прысутныя падкрэслілі важнасць захавання традыцый пераемнасці і павагі да педагагічнай працы. Гэтыя мерапрыемствы сталі яркім п

Светлана Жук
10 hours ago1 min read


Памяці ахвяр Халакосту
Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста ў музеі гімназіі адкрылася выстава «Халакост: трагедыя і жудасны ўрок чалавецтву». На ёй прадстаўлены дакументы, успаміны відавочцаў, фатаграфіі, даследаванні гімназістаў аб гісторыі Смаргонскага гета, матэрыялы фонду і цэнтра «Халакост». 27 студзеня ў музеі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, якія раскрываюць падзеі Халакоста як злачынства супраць чалавецтва, якое прыняло гістарычныя маштабы. Навучэнцы 9В класа пабывалі на музей

Светлана Жук
10 hours ago1 min read


Сэлфі у музеі
21 студзеня гімназісты далучыліся да Міжнароднай акцыі «Сэлфі у музеі». Гэтымі днямі ў музеі праходзіць выстава «Ад патэфона да электрычнай гітары», і таму практычна ўсе ўдзельнікі акцыі аддавалі перавагу зрабіць фота з экспанатамі гэтай выставы.

Светлана Жук
10 hours ago1 min read


Ад патэфона да электрычнай гітары
У студзені 2026 года ў сценах народнага музея нашай гімназіі прайшла займальная выстава “Ад патэфона да электрычнай гітары”. Тут гімназісты атрымалі ўнікальную магчымасць пагрузіцца ў гісторыю развіцця музычнай апаратуры мінулага стагоддзя. Наведвальнікі выставы маглі ўбачыць розныя рарытэты: патэфон - сімвал пачатку XX стагоддзя, першыя электрафоны і радыёлы, якія сталі папулярнымі ў пасляваенныя гады, легендарныя катушкавыя і касетныя магнітафоны. Асаблівую ўвагу прыцягнулі

Светлана Жук
10 hours ago1 min read


Ад усёй душы
Штаб "Спадчына", які працуе ў цесным супрацоўніцтве з Саветам музея гімназіі і Саветам ветэранаў, уключыўся ў Рэспубліканскую акцыю "Ад усёй душы". Гімназісты павіншавалі педагогаў-ветэранаў з Навагоднімі і Каляднымі святамі, адправілі віншавальныя паштоўкі сем'ям ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Савету ветэранаў 3ГСМК, які вызваляў нашу Смаргонь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а І.А.Дурэйка і Т.Я.Рогач павіншавалі Заслужанага настаўніка Беларусі, выкладчыка хіміі нашай г

Светлана Жук
10 hours ago1 min read


Гімназіі - 46!
27 кастрычніка нашая гімназія адзначыла свой чарговы Дзень нараджэння. Традыцыйна народны музей актыўна ўдзельнічаў у святочных падзеях. Ужо ў пачатку месяца музей адкрыў выставу “Гімназічная мазаіка: асобы, падзеі, пакаленні”, прысвечаную значным персаналіям, ключавым падзеям і этапам развіцця навучальнай установы. Для навучэнцаў 5-11-х класаў правялі займальны квэст-падарожжа “Адкрываем падручнік часу: старонкі школьнага жыцця”. Рабяты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з э

Светлана Жук
10 hours ago1 min read
bottom of page

