top of page

Халакост: трагедыя і жудасны ўрок чалавецтву

Writer: Светлана ЖукСветлана Жук

"Халакост: трагедыя і жудасны ўрок чалавецтву" - так называлася выстава, арганізаваная ў музеі гімназіі. Яна была прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, які штогод адзначаецца 27 студзеня.

Гэты дзень служыць напамінам аб трагедыі, якая адбылася ў гады Другой сусветнай вайны з мільёнамі людзей, якія сталі ахвярамі нацызму.

На выставе можна было  азнаёміцца з факталагічнымі матэрыяламі: дакументамі, успамінамі відавочцаў, фатаграфіямі, якія раскрываюць падзеі Халакоста, паказваюць Халакост як злачынства супраць чалавецтва, якое прыняло гістарычныя маштабы. На выставе таксама прадстаўлены даследаванні гімназістаў аб гісторыі  Смаргонскага гета, матэрыялы фонду і цэнтра «Халакост», з якім музей гімназіі падтрымлівае сувязі.

 Выстава стала не толькі ўрокам гісторыі, але і важным напамінам аб каштоўнасці міру, талерантнасці і павагі адзін да аднаго.

 
 
 

Comments


Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page