У лютым 2022 года ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсах нашых землякоў" прайшоў абласны конкурс "У кожнага часу свае героі".
На конкурс было прадстаўлена 310 конкурсных матэрыялаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. У рамках конкурсу навучэнцы збіралі інфармацыю аб воінах-інтэрнацыяналістах і афармлялі яе ў выглядзе творчых праектаў.
Конкурс праводзіўся таксама сярод педагагічных работнікаў, якія прадстаўлялі свае формы і метады работы па патрыятычным выхаванні навучэнцаў.
У намінацыі "Афганская вайна - жывая памяць" работа "Афганістан баліць у маёй душы", якая прадстаўлена кіраўнікамі народнага музея гімназіі Красоўскай Я.Б. і Рогач Т.Я.., была ўдастоена Дыплома II ступені.
У намінацыі “Час выбраў нас…” была прадстаўлена работа вучня 7 “Г” класа гімназіі Каспяровіча Глеба і настаўніка рускай мовы і літаратуры Панфёравай А.А. "Мой гераічны зямляк". Яна прысвечана нашаму земляку Пятру Балышу, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане. Творчая работа "Мой гераічны зямляк" на абласным конкурсе ўзнагароджана Дыпломам III ступені, а таксама ўдастоена Дыплома Установы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".
Comments