Сустрэча выпускнікоў 1986 года ў музеі
- Светлана Жук

- 11 hours ago
- 1 min read

7 лютага, у рамках традыцыйнага вечара сустрэчы выпускнікоў, народны музей гімназіі гасцінна расчыніў дзверы перад выпускнікамі 1986 года. Менавіта гэты выпуск разам са сваім любімым класным кіраўніком Таісіяй Канстанцінаўнай Мускай і ствараў наш музей.
Гэтая сустрэча стала магчымасцю ўзгадаць незабыўныя школьныя гады. Выпускнікі змаглі зноў акунуцца ў атмасферу юнацтва, пазнаёміцца з выставай “Школьныя гады цудоўныя”, а таксама адчуць гонар за сваю гімназію і свой уклад, унесены ў яе гісторыю.

