top of page

Старонкі афганскай гісторыі…

  • Writer: Светлана Жук
    Светлана Жук
  • 11 hours ago
  • 1 min read

“Доўг.Гонар.Доблесць: старонкі Афганскай гісторыі” – менавіта так называліся  экскурсіі ў народным музеі гімназіі, якія былі прысвечаны  Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На працягу  ўсяго месяца на іх пабывалі вучні чатырнаццаці класаў  усіх узростаў. У час гэтай экскурсіі гімназісты ўспомнілі воінаў-землякоў, якія ваявалі ў Афганістане, і больш падрабязна даведаліся аб жыцці і подзвігу Пятра Балыша, які загінуў у красавіку 1980 года.

Традыцыйна да памятнай даты 15 лютага у музеі  была адкрыта выстава “Трагедыя і доблесць Афгана”,   наведвальнікі якой знаёміліся з экспанатамі музейнай экспазіцыі, пашыралі веды аб падзеях вайны ў Афганістане.

14 лютага члены штаба “Спадчына”  правялі  каля экспазіцыі Хвіліну маўчання “Лампада  памяці” у памяць загінуўшых  воінах-інтэрнацыяналістах, а 15 лютага прадстаўнікі Савета музея і ваенна-патрыятычнага клуба “Смаргонскі рубеж”, кіраўніцтва гімназіі прынялі ўдзел у раённым  мітынгу  і ўсклалі кветкі да памятнага знака “Рэха  вайны”.

 
 
 

Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page