27 кастрычніка 2024 года спаўняецца 45 год з таго дня, як вучні сярэдняй школы №4 ( а зараз – гімназія), пачалі вучыцца ў новым будынку самай прыгожай і сучаснай школы. Ужо стала добрай традыцыяй кожны год, у кастрычніку, у музеі гімназіі ладзіць выставы, прысвечаныя гісторыіі нашай гімназіі. Але не тоькі фотаальбомы, калеекцыі грамат аб’яў аб правядзенні школьных мерапрыемстваў, матэрыялы аб настаўніках і вучнях гімназіі, школьныя прыналежнасці, якімі карысталіся вучні 70-90-х гадоў ХХ стагоддзя вабяць наведвальнікаў музея. Для іх яшчэ праводзіцца экскурсія па экспазіцыі музея “І закрынічыла тут жыццё…”, у час якой можна даведацца аб гісторыіі ўзнікнення і станаўлення нашай установы адукацыі.
top of page
bottom of page
Commenti