top of page
Writer's pictureСветлана Жук

Мінуўшых гадоў жывая памяць


Яркай і запамінальнай  стала  музейная сустрэча  “Мінуўшых гадоў жывая  памяць”,  на якой  сустрэліся вучні 2 “А” і 2 “В” класаў гімназіі. Сустрэча  праходзіла  ў рамках Музейнай энцыклапедыі  “ Праз горыч страт да вызвалення”. Вучні 2 “А” класа  са сваёй настаўніцай Квяткевіч Л.Я. прадстаўлялі  праект, у якім расказвалі  пра сваіх прабабуль і прадзедаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай  вайны. Расказы суправаджаліся  вельмі цікавымі сямейнымі  рэліквіямі, песнямі ваенных гадоў,  якія спявалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы. Запрошаная на сустрэчу ветэран працы Рогач Л.М. выказала словы ўдзячнасці за  захаванне памяці ў сем’ях, за цікаўнасць вучняў да гісторыі.  Сапраўдным гімнам міру сталі заключныя вершы і песня “Хай заўжды будзе сонца!”.

Матэрыялы праекта папоўняць фонды музея гімназіі.


2 views0 comments

Recent Posts

See All

Comments


bottom of page