Музейны ўрок “Генацыд насельніцтва Смаргоншчыны”
- Светлана Жук
- Dec 15, 2022
- 1 min read
9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, у музеі гімназіі для вучняў шостых класаў прайшоў музейны ўрок “Генацыд насельніцтва Смаргоншчыны”. Кіраўнік музея Я.Б.Красоўская, выкарыстоўваючы музейныя матэрыялы экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна. Акупацыйны рэжым на Смаргоншчыне”, расказала пра трагічныя падзеі палітыкі генацыду на Смаргоншчыне. Асабліва ўразілі вучняў успаміны сведкаў тагачасных страшных, жудасных падзей, якія ў новых дакументах прадставілі работнікі раённай пракуратуры.
Comments