top of page

З юбілеем, родны горад!

Writer: Светлана ЖукСветлана Жук


Да 520-гадовага юбілею горада Смаргоні ў нашым музеі быў праведзены цыкл віртуальнага гістарычнага экскурса “З юбілеем, родны горад!”. Вучні гімназіі прасачылі гісторыю горада з дня яго заснавання да сучаснасці, успомнілі значныя для горада падзеі, яго знакамітых жыхароў. Экскурсія дапаўнялася выставай “Пяццю стагоддзямі ўскалыханы” з цікавымі рэдкімі матэрыяламі пра гісторыю Смаргоні. А ў дзень нараджэння горада, 2 кастрычніка, вучні 5-х класаў - удзельнікі квэста “Колькі нас?” – даведаліся, што ў нашым музеі мядзведзяў у розных выявах аж 57 і атрымалі іх любімы пачастунак.

 
 
 

Comments


Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page