ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ
- Светлана Жук
- Mar 4, 2022
- 1 min read
Традыцыйна да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў музей гімназіі запрасіў вучняў і настаўнікаў на экскурсію “Афганістан баліць у маёй душы”, у час якой наведвальнікі знаёміліся з экспанатамі музейнай экспазіцыі, пашыралі веды аб падзеях вайны ў Афганістане.
15 лютага вучні 7А класа правялі каля экспазіцыі Хвіліну маўчання “Лампада памяці” у памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, а прадстаўнікі Савета музея і ветэранскай арганізацыі гімназіі прынялі ўдзел у раённым мітынгу і ўсклалі кветкі да памятнага знака “Рэха вайны”.
Comments