Віншуем прызёраў Рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў!
- Светлана Жук
- Nov 18, 2021
- 1 min read

16 лістапада 2021 года завяршыўся рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».
На рэспубліканскі этап конкурсу ( пасля абласных этапаў) у намінацыях «Музейная мазаіка» і «Гісторыя аднаго экспаната» паступіла 111 работ з усіх рэгіёнаў краіны. У намінацыі “Музейная мазаіка” да заключнага тура было дапушчана 26 праектаў, сярод якіх і праект нашага музея “Маўклівыя сведкі Першай сусветнай”. Праект у форме экскурсіі прадстаўлялі экскурсаводы музея Магер Марыя і Варапай Павел, і зрабілі яны гэта дастойна! Па выніках конкурсу юныя экскурсаводы ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Comments