top of page

АФГАНІСТАН БАЛІЦЬ У МАЁЙ ДУШЫ…

Writer: Светлана ЖукСветлана Жук

"Афганістан баліць у маёй душы…", менавіта так называлася экскурсія, на якой напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў пабывалі ў народным музеі гімназіі вучні 9А,10,6Б класаў. У ходзе экскурсіі гімназісты азнаёміліся з экспанатамі музейнай экспазіцыі, прагледзелі відэафільм "Хроніка вайны ў Афганістане". 15 лютага навучэнцы 6А і 5В класаў ушанавалі памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў Хвілінай маўчання "Лампада памяці", а прадстаўнікі педагагічнага калектыву гімназіі прынялі ўдзел у раённым мітынгу і ўсклалі кветкі да памятнага знака "Рэха вайны".

Традыцыя сустрэч з воінамі-інтэрнацыяналістамі ў гімназіі склалася з 1988 года, калі адбылася першая сустрэча з нашымі землякамі, якія вярнуліся з Афганістана. Адбылася яна і сёлета. 16 лютага вучні 11А і 7А класаў сустрэліся з Юрыем Пятровічам Пілецкім - старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане".


 
 
 

Comments


Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page