Шэраг патрыятычных мерапрыемстваў быў праведзены ў музеі ў час акцыі “Дзякуй за Перамогу!” з 3 па 12 мая.
Гімназісты і настаўнікі яшчэ раз успомнілі падзеі вызвалення горада Смаргоні. Пасля экскурсій вучні наведалі месцы пахавання воінаў і партызан у горадзе, усклалі кветкі, ушанавалі герояў Хвілінай маўчання.
Для вучняў пятых класаў быў праведзены Урок мужнасці “Імя героя – для нас прыклад”.
У музеі пабывалі таксама вучні Войстамскай базавай школы і дзесяцікласнікі СШ №5.
Comments