top of page

Ад усёй душы…

Writer: Светлана Жук
Светлана Жук
Feb 23, 2025
1 min read





Напярэдадні Калядных і Навагодніх свят гімназісты - члены клуба "Нашчадкі" і класных штабоў "Спадчына",  вучні малодшых класаў - пастараліся падарыць святочны настрой ветэранам педагагічнай працы. Падчас традыцыйных гімназічных акцый "Прыміце нашы віншаванні!" і "Паштоўка ветэрану", якія з'яўляюцца часткай рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы". Паштоўкі, віншавальныя званкі і падарункі атрымалі многія педагогі - ветэраны працы, пажылыя людзі, з якімі гімназісты сябруюць ужо даўно. Выхаванцы лагера "Востраў прыгод" павіншавалі з надыходзячым Новым годам прадстаўнікоў ветэранскай арганізацыі, якія яшчэ працуюць у гімназіі.

Савет музея і навучэнцы 11"Б" класа павіншавалі з Новым годам і Калядамі Савет ветэранаў 3-га Гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса, сям'і ветэранаў корпуса, а таксама сям'ю камандзіра партызанскага атрада імя Фрунзэ Міхайлюка М.М.

 
 
 

Comments


Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

​

bottom of page