14 чэрвеня гімназія прымала ўдзельнікаў абласнога злёту Саветаў і кіраўнікоў народных музеяў устаноў адукацыі.
Праграма злёту была насычаная і цікавая: мерапрыемствы праходзілі і ў нас, і ў СШ №5, і ў Крэўскім замку. Работу народнага музея гімназіі на злёце прадстаўлялі дырэктар гімназіі Дурэйка І.А. і яе намеснік Грышан В.Ю., а кульмінацыяй сустрэчы ў гімназіі была экскурсія ў музеі.
Словы ўдзячнасці і захаплення былі выказаны юным экскурсаводам за цікавую, змястоўную экскурсію “Смаргонскія гісторыі ў музеі”, якая была праведзена на беларускай, рускай і англійскай мовах. Свой святочны настрой перадалі гасцям члены клуба “Нашчадкі”: Магер Марыя, Сілевіч Дар’я, Хмылко Паліна, Гакуць Арына, Петуноў Павел, Касперовіч Глеб, Лісоўскі Ян, Картавік Яраслаў. У час экскурсіі гучалі цудоўныя вершы паэта Мар’яна Дуксы пра Смаргонь і чароўныя самабытныя гукі “Смаргонскіх найгрышаў” у выкананні Кажарновіч Дар’і.
Comments