У гімназіі склалася добрая традыцыя сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалялі наш горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года. І ў гэтым, юбілейным годзе, мы сустракалі гасцей з Масквы.
2 ліпеня ў нашым музеі адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Савета ветэранаў 3-га Гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса Галалобавай Ірынай Юр'еўнай і Аруцюнян Аленай Мікалаеўнай - дачкой удзельніка баёў за Смаргонь Палякова Мікалая Іванавіча. На сустрэчы прысутнічалі педагогі-ветэраны гімназіі і прадстаўнікі раённага Савета ветэранаў.