top of page

Афганістан баліць у маёй душы...

Writer: Светлана ЖукСветлана Жук



Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца 15 лютага, у гімназіі адбыліся памятныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне памяці пра герояў, якія выконвалі свой абавязак удалечыні ад Радзімы.

У народным музеі гімназіі прайшлі тэматычныя экскурсіі пад назвай "Афганістан баліць у маёй душы". Удзельнікі экскурсій даведаліся пра цяжкасці і подзвігі савецкіх салдат, якія змагаліся ў Афганістане. Раздзел экспазіцыі музея дазволіў глыбей зразумець гісторыю той вайны і адчуць дачыненне да падзей, якія адбыліся дзесяцігоддзі таму.

Адной з ключавых падзей стала запальванне Лампады памяці. Гэтае сімвалічнае дзеянне стала данінай павагі ўсім тым, хто загінуў, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак.

Урок мужнасці "Трагедыя і боль Афгана" стаў важнай часткай мерапрыемстваў, якія прайшлі ў музеі. Гімназісты пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі і дакументамі, звязанымі з афганскай вайной, даведаліся пра землякоў-смаргонцаў, удзельнікаў вайны ў Афганістане.

Гэтае мерапрыемства дапамагло падлеткам усвядоміць значнасць патрыятызму, гонару і абавязку перад Радзімай.

 
 
 

Калектыў стваральнікаў

Жук С.І., настаўнік інфарматыкі.

Грышан В.Ю., настаўнік хіміі.

Уласенка І.А., аператар ПК.

Красоўская Я.Б., Рогач Л.М., загадчыкі музея.

bottom of page