Хай жа ўсе, усе, хто можа,
Возьмуць свой кіёк дарожны,
У край айчынны час ісці нам
Вывучаць свой люд.
Ф.Багушэвіч
Аб музеі
У цудоўным, светлым краі,
Што Смаргонню называем
У любую пару года
Гасцей радасна вітаем.
Гэты край цудоўны, шчыры,
Жыве ў дружбе і ў міры,
На падзеі ён багаты,
Скарбаў гэткіх – поўны хаты.
.
Захавальнік тых падзей –
Гімназічны наш музей.
Запрашаем шчыра, ветла
У пакоі нашы светлы.
Дзіўны дух пануе тут,
Славім мы свой родны кут.
Ёсць чым нам і ганарыцца.
Хочам з вамі падзяліцца.
Л.Э. Букліс, настаўнік гімназіі
"Няхай ніколі не парвецца стагоддзяў повязь..."
Цудоўная кніга з назвай “Музей”.
Гартаем старонкі, гартаем…
Становімся сведкамі розных падзей
І дзіўных людзей сустракаем…
Мілы край мой, Смаргоншчына-маці!
Дзе высокія сосны бароў,
Дзе ляжаць дываны-сенажаці
І бясконцае мора палёў.
Дзе харошыя, слаўныя людзі
Сустракаюць з усмешкай цябе,
Ты заходзь і гасцём у іх будзеш,
Будуць рады заўсёды табе.
Артур Цяжкі
Рубрики новостной ленты
Архив новостей