top of page

Экспазіцыя “Генацыд беларускага народа”

  • Writer: Светлана Жук
    Светлана Жук
  • Nov 2
  • 1 min read

8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у ДУА “Гімназія г. Смаргоні” адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Раней кіраўніцтвам гімназіі і Саветам музея было прынята рашэнне аб стварэнні адкрытай экспазіцыі. Яна была зроблена творчай групай, якая складалася з настаўнікаў гісторыі, настаўнікаў рускай і беларускай моў, а таксама адказнага за работу музея Рогач Таццяны Яўгеньеўны і прадстаўніка кіраўніцтва Дурэйкі Ірыны Анатольеўны. Па дапамогу ў падборы матэрыялаў звярталіся ва УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”. У афармленні стэндаў прымаў удзел мастак-афарміцель Дзмітрый Ярмак. На экспазіцыі прадстаўлена інфармацыя аб плане “Ост”, аб лагерах смерці, аб праблеме Халакоста, аб спаленых вёсках у Рэспубліцы Беларусь і Смаргонскім раёне, а таксама інфармацыя аб эканамічнай палітыцы на акупаваных тэрыторыях і карных арганізацыях.

8 мая ў адкрыцці экспазіцыі бралі ўдзел начальнік упраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Шчасная С.А., пракурор раёна Гаўрылюк С. М., дырэктар гімназіі Дурэйка І. А., таксама былі запрошаны педагогі, ветэраны і навучэнцы, прадстаўнікі савета камандзіраў гімназіі.

Падчас прэзентацыі адкрыцця выставы навучэнцы прадставілі мініяцюру «Сквозь пепел шепчет  память…»

Госці, педагогі і навучэнцы прайшлі па жывой «алеі памяці», узгадалі назвы спаленых вёсак у Смаргонскім раёне.

Урачыстасць мерапрыемству надало пераразанне чырвонай стужачкі, пасля чаго кіраўнік музея Рогач Т.Я. падрабязна расказала пра змест кожнага стэнда адкрытай экспазіцыі, якая ўвекавечвае памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 
 
 

Comments


Creators

S.I. Zhuk, IST teather.

Y.B. Krasouskaya, L.M. Rogach, T.E. Rogach, heads of the useum.

bottom of page