Экскурсіі, прысвечаныя памяці герояў Першай сусветнай
- Светлана Жук

- 1 day ago
- 1 min read
На працягу лістапада месяца ў народным музеі гімназіі праходзілі тэматычныя экскурсіі пад назвай "Храм-помнік героям Першай сусветнай вайны". Цэнтральным аб'ектам экскурсій стаў аповяд аб значным гістарычным месцы - Свята-Пакроўскім храме вёскі Міхневічы, які ў гады Першай сусветнай вайны размяшчаўся недалёка ад лініі фронта.
У часы Вялікай вайны тэрыторыя каля храма была месцам жалю і смутку: тут былі пахаваныя салдаты і афіцэры, якія загінулі ў баях і памерлі ў найбліжэйшым ваенным шпіталі. Менавіта гэта зямля стала апошнім прытулкам для многіх абаронцаў Айчыны.
Асаблівая ўвага была ўдзелена памятнай падзеі дзесяцігадовай даўніны, якая адбылася роўна праз стагоддзе пасля пачатку баявых дзеянняў на Смаргоншчыне. Па ініцыятыве педагагічнага калектыва гімназіі ў сценах Свята-Пакроўскага храма быў адкрыты мемарыяльны стэнд з імёнамі ўсіх вядомых пахаваных ваяроў, якія аддалі жыццё за Радзіму.
Акрамя таго, яшчэ адна важная падзея адбылася ў лістападзе 2015 года: дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў побач з храмам быў урачыста ўсталяваны паклонны крыж, які сімвалізуе вечную памяць аб ахвярах той далёкай вайны Урачыстае мерапрыемства ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, які асвяціў гэты сімвалічны знак павагі перад подзвігам салдат.
Гэтыя мерапрыемствы нагадваюць нам аб важнасці захавання гістарычнай памяці і выхоўваюць павагу да гераічнага мінулага нашай краіны.









Comments