top of page

Памяці ахвяр Халакосту

  • Writer: Светлана Жук
    Светлана Жук
  • 13 hours ago
  • 1 min read

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста ў музеі гімназіі адкрылася выстава «Халакост: трагедыя і жудасны ўрок чалавецтву».  На ёй прадстаўлены дакументы, успаміны відавочцаў, фатаграфіі, даследаванні гімназістаў аб гісторыі Смаргонскага гета, матэрыялы фонду і цэнтра «Халакост». 27 студзеня ў музеі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, якія раскрываюць падзеі Халакоста як злачынства супраць чалавецтва, якое прыняло гістарычныя маштабы. Навучэнцы 9В класа пабывалі на музейным уроку па тэме выставы; інфармацыйная гадзіна «Халакост. Нельга зразумець. Нельга забыць. Нельга дараваць» прайшоў для навучэнцаў 6Б класа; 11Б клас пабываў на экскурсіі «Халакост у Беларусі», якая была праведзена Рогач Т.Я. (адказнай за дзейнасць народнага музея гімназіі) па дадатковай экспазіцыі «Генацыд у Беларусі».

 

 

 
 
 

Comments


Creators

S.I. Zhuk, IST teather.

Y.B. Krasouskaya, L.M. Rogach, T.E. Rogach, heads of the useum.

bottom of page