top of page

Міжнародны дзень памяці ахвяр Першай сусветнай вайны

  • Writer: Светлана Жук
    Светлана Жук
  • 1 day ago
  • 1 min read

Штогод 11 лістапада адзначаецца Дзень памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Па традыцыі, менавіта ў 11 гадзін раніцы, адзінаццатага дня адзінаццатага месяца жыхары многіх краін свету спыняюцца на хвіліну маўчання, запальваюць свечкі і лампадкі, выказваючы скруху і павагу да мільёнаў салдат і мірных жыхароў, якія пацярпелі ў адным з самых кровапралітных канфліктаў у гісторыі чалавецтва.

Гэтая памятная дата штогод аб'ядноўвае тысячы людзей па ўсім свеце. Наша гімназія таксама актыўна падтрымлівае міжнародную акцыю памяці. Пад кіраўніцтвам педагогаў і членаў школьнай рады Народнага музея гімназіі, штаба “Спадчына” гімназісты сумесна рыхтуюць тэматычныя мерапрыемствы, лекцыі і выставы, прысвечаныя падзеям Вялікай вайны.

11 лістапада роўна ў 11:00 гімназія спынілася на сімвалічную Хвіліну маўчання. Усе прысутныя школьнікі і выкладчыкі ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі свае жыцці за мір і свабоду будучых пакаленняў.

Гэты дзень нагадвае нам пра важнасць захавання гістарычнай памяці, каштоўнасці чалавечага жыцця і імкнення да паразумення і згоды сярод народаў Зямлі.

 
 
 

Comments


Creators

S.I. Zhuk, IST teather.

Y.B. Krasouskaya, L.M. Rogach, T.E. Rogach, heads of the useum.

bottom of page