Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Перамогі
- Светлана Жук

- Nov 2
- 1 min read
6 мая ў сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачала сваю работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)”. Мерапрыемства сабрала вучоных-гісторыкаў з Беларусі і розных рэгіёнаў Расіі. Геаграфія ўдзельнікаў пашырылася дзякуючы прадстаўнікам краін СНД - Казахстану, Узбекістану і Кыргызстану.
Ва ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі прымалі ўдзел і прадстаўнікі гімназіі г.Смаргоні - Рогач Т.Я., адказны за работу народнага музея гімназіі, і навучэнец 9В класа Лісоўскі Ян.
Найважнейшай часткай праграмы адкрыцця мерапрыемства стала ўзнагароджанне пераможцаў штогадовай маладзёжнай навуковай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. у гістарычнай памяці народа”, арганізаванай Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з мінскай гімназіяй №174.
Сярод сёлетніх прызёраў быў і Ян Лісоўскі, які атрымаў Дыплом другой ступені за глыбокае веданне гісторыі Айчыны, праяўленыя падчас канферэнцыі.
Форум падкрэслівае важную ролю навукі і адукацыі ў захаванні гістарычнай памяці народаў былога Савецкага Саюза і паказвае, што гістарычная спадчына Вялікай Айчыннай вайны працягвае аб'ядноўваць народы, садзейнічаючы развіццю навуковых даследаванняў і адукацыйных ініцыятыў.













Comments