




Напярэдадні Калядных і Навагодніх свят гімназісты - члены клуба "Нашчадкі" і класных штабоў "Спадчына", вучні малодшых класаў - пастараліся падарыць святочны настрой ветэранам педагагічнай працы. Падчас традыцыйных гімназічных акцый "Прыміце нашы віншаванні!" і "Паштоўка ветэрану", якія з'яўляюцца часткай рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы". Паштоўкі, віншавальныя званкі і падарункі атрымалі многія педагогі - ветэраны працы, пажылыя людзі, з якімі гімназісты сябруюць ужо даўно. Выхаванцы лагера "Востраў прыгод" павіншавалі з надыходзячым Новым годам прадстаўнікоў ветэранскай арганізацыі, якія яшчэ працуюць у гімназіі.
Савет музея і навучэнцы 11"Б" класа павіншавалі з Новым годам і Калядамі Савет ветэранаў 3-га Гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса, сям'і ветэранаў корпуса, а таксама сям'ю камандзіра партызанскага атрада імя Фрунзэ Міхайлюка М.М.
Opmerkingen