Ад патэфона да электрычнай гітары
- Светлана Жук

- 13 hours ago
- 1 min read
У студзені 2026 года ў сценах народнага музея нашай гімназіі прайшла займальная выстава “Ад патэфона да электрычнай гітары”. Тут гімназісты атрымалі ўнікальную магчымасць пагрузіцца ў гісторыю развіцця музычнай апаратуры мінулага стагоддзя.
Наведвальнікі выставы маглі ўбачыць розныя рарытэты: патэфон - сімвал пачатку XX стагоддзя, першыя электрафоны і радыёлы, якія сталі папулярнымі ў пасляваенныя гады, легендарныя катушкавыя і касетныя магнітафоны. Асаблівую ўвагу прыцягнулі электрычныя музычныя інструменты - электрагітара і сінтэзатар, якія пакінулі яркі след у гісторыі музыкі і гісторыі нашай гімназіі.
Таксама вучні мелі шанц патрымаць у руках сапраўдныя вінтажныя носьбіты гуку: вялікія бабіны з магнітнай стужкай, кампакт-касеты і грамкружэлкі.
Выстава дапамагае маладому пакаленню адчуць дух мінулых часоў і ўсвядоміць, які шлях прайшло развіццё гуказапісвальнай тэхнікі да нашых дзён.











Comments