
11 лістапада - Міжнародны дзень памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Існуе шматгадовая традыцыя: у 11.00 адзінаццатага дня адзінаццатага месяца людзі ў розных краінах успамінаюць аб ахвярах Першай сусветнай вайны, запальваюць свечкі і лампады, заміраюць у хвіліне маўчання.
Традыцыйна ў гэты дзень да Міжнароднай акцыі далучаюцца гімназісты, настаўнікі і работнікі гімназіі. Да гэтай падзеі рыхтуюцца члены Савета народнага музея гімназіі, штаб "Спадчына", навучэнцы 5-11 класаў разам з педагогамі.
Сёння, роўна ў 11.00, замерла гімназія ў Хвіліне маўчання: навучэнцы і педагогі ўшанавалі памяць загінуўшых у адной з самых трагічных войн на планеце.