

"Халакост: трагедыя і жудасны ўрок чалавецтву" - так называлася выстава, арганізаваная ў музеі гімназіі. Яна была прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, які штогод адзначаецца 27 студзеня.
Гэты дзень служыць напамінам аб трагедыі, якая адбылася ў гады Другой сусветнай вайны з мільёнамі людзей, якія сталі ахвярамі нацызму.
На выставе можна было азнаёміцца з факталагічнымі матэрыяламі: дакументамі, успамінамі відавочцаў, фатаграфіямі, якія раскрываюць падзеі Халакоста, паказваюць Халакост як злачынства супраць чалавецтва, якое прыняло гістарычныя маштабы. На выставе таксама прадстаўлены даследаванні гімназістаў аб гісторыі Смаргонскага гета, матэрыялы фонду і цэнтра «Халакост», з якім музей гімназіі падтрымлівае сувязі.
Выстава стала не толькі ўрокам гісторыі, але і важным напамінам аб каштоўнасці міру, талерантнасці і павагі адзін да аднаго.