З 25 верасня па 4 кастрычніка гімназісты прынялі ўдзел ў 14-й абласной дэкадзе “Залаты ўзрост”, якая прысвячалася Дню пажылых людзей і Дню настаўніка. Напярэдадні свят у гімназіі прайшла традыцыйныя акцыі "Прыміце нашы віншаванні!" і “Ветэран жыве побач”. Прадстаўнікі штаба "Спадчына" ( 5-11 класы), навучэнцы пачатковых класаў, Савет ветэранаў гімназіі павіншавалі педагогаў-ветэранаў гімназіі са святамі і запрасілі іх на святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Адзінокія пенсіянеры, над якімі шэфствуюць гімназісты, таксама атрымалі цёплыя віншаванні з Днём пажылых людзей.
top of page
bottom of page