У верасні 2024 года Гродзенская вобласць адзначыла свой васьмідзесяцігадовы юбілей, і таму ўвесь першы восеньскі месяц у музеі гімназіі працавала выстава “Гродзенская вобласць: мінулае і сучаснасць (да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці)”. Вучні, якія яе наведалі, змаглі пазнаёміцца з гісторыяй утварэння Гродзенскай вобласці, аб аднаўленні народнай гаспадаркі ў першыя паслеваенныя гады. Вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаў выставы вызвалі звесткі аб развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі сучаснай Гродзенскай вобласці, аб яе прыродных багаццях і культурных славутасцях.
top of page
bottom of page